| Пятніццо. Чаму менавіта зараз і чаму ХХХХ? |
[Dec. 18th, 2009|10:19 am] |
|
«Чаму менавіта зараз і чаму ЛҐБТ» «Многія нашыя чытачы, якія не знаёмыя глыбей з дзейнасьцю вялікалітоўскіх традыцыяналістаў, думаюць, што нам раптам нейкая "шыза" стукнула заняцца ЛГБТ. На гэты запыт належыць адказаць наступным чынам: 1. Мы не займаліся ЛГБТ, пакуль людзі падобнай арыентацыі абмяжоўваліся прыватнымі перажываньнямі і не распаўсюджвалі свае ідэі публічна. Але за апошні пэрыяд мы заўважылі ўжо некалькі фактаў публічнай супрацы ЛГБТ рухаў з грамадзкімі структурамі, у якіх яны фіксуюць сваёй "арыентацыі" грамадзкі статус, чаго насамрэч быць не павінна. Ідэі іхняй "дэфіляды" таксама ідуць у падобным рэчышчы. Менавіта гэтым і выклікана наша рэакцыя. 2. Ёсьць асабісты аспэкт праблемы, бо некаторыя нашыя знаёмыя па грамадзкім сэктары талеруюць альбо спрыяюць падобнай публічнай інстытуцыялізацыі ЛГБТ, што для нас непрымальна. У сувязі з гэтым, мы скіравалі гэты ліст для іх, з мэтай атрымаць уцямны адказ на пытаньне: ці самі яны зацікаўлены ў гэтак званай супрацы, ці робяць гэта ўсё ж пад ціскам ЛГБТ лёббі, і ў пэўны момант маглі б усё ж стаць на наш бок»
Ранейшыя буйныя абмеркаваньні ў суполках: http://community.livejournal.com/minsk_by/6257052.html http://community.livejournal.com/by_politics/1955854.html http://community.livejournal.com/by_politics/1962418.html (апошні пост упершыню сёлета вывеў "байпол" у Топ30) |
|
|
| BulbaшЪ |
[Dec. 17th, 2009|07:26 pm] |
«…Пра якую "традыцыйнасьць" Бульбы для тутэйшай кухні можа ісьці размова, калі на Літве яна зьявілася толькі ў 18 стагодзьдзі і толькі ў цёмным 19 стагодзьдзі зрабілася сапраўды пашыранай культурай? Пашыранай, каб хоць неяк пракарміць насельніцтва краіны, якая перад гэтым была разрабаваная і зьнявечаная падзеламі Рэчы Паспалітай, падаўленьнем двух паўстаньняў, якія штораз суправаджаліся пагаршэньнем становішча для мясцовых жыхароў. 19 стагодзьдзе было ледзь не адзіным стагодзьдзем, якое для Беларусі цалкам прайшло пад панаваньнем вонкавай сілы без намёку на сувэрэнітэт і самакіраваньне (хай нават у выглядзе паўаўтаномай БССР). 19 стагодзьдзе - стагодзьдзе жорсткага нацыянальнага прыгнёту, а Бульба - сымбаль гэтага стагодзьдзя. Гонар за сваё "бульбашаства" - гэта "гонар" "цярпілы" ў савецкім войску, гэта рэакцыя, калі слабы чалавек замест таго, каб у адказ на зьдзекі зь сябе даць крыўдзіцелям фізычны адпор, пачынае далучацца да іхных жартаў з самога сябе і ўрэшце заўпэўнівае самога сябе, што тыя прыніжэньні і абразы - гэта праявы сяброўскасьці. Які знаёмы, стэрэатыпна беларускі сюжэт, бы з таго легендарнага трапнага анэкдоту пра цьвік у крэсьле. Бульба - гэта сымбаль ганьбы, сымбаль акупацыі і акупацыйнай галечы. "Гонар" за Бульбу ёсьць гонарам ГУЛАГаўскага "лягеренага мыша", ягонай хваравітай ліхаманкавай радасьці за тое, што знайшоў корку гнілога хлебу і дзякуючы ёй пражыве яшчэ адзін дзень…»
całkam: http://czalex.livejournal.com/818307.html |
|
|
| Разводить на бабки охотников-иностранцев "большими кабанами" становится модным. |
[Dec. 17th, 2009|11:31 am] |
|
Мясо по–французски 17.12.2009 Едва отгремели выстрелы в Беловежской пуще, где охотник из Германии случайно подстрелил зубренка («Нежданный брак в пуще», «СБ» за 9 декабря), как инцидент повторился — недалеко от Национального парка «Припятский». Гражданин Франции убил самку зубра и ее малыша. И здесь — по ошибке ................ И на словах, и в письменных объяснениях француз сожалел о случившемся. В Житковичской районной прокуратуре, где сейчас занимаются проверкой, цитируют слова гостя с ружьем: «Я принял их за больших кабанов, на которых раньше никогда не охотился». Дальше по тексту — глубокие извинения. Гражданин Франции сразу же компенсировал ущерб — выплатил около 90 миллионов рублей. Однако точка в этой охотничьей истории пока не поставлена. На будущей неделе районная прокуратура должна принять решение — о возбуждении уголовного дела либо отказе. К этому времени также будет дана оценка действиям егерей, которые организовывали охоту. |
|
|
| Шизфорения в БХД |
[Dec. 17th, 2009|03:56 am] |
|
Асамблею няўрадавых арганізацый членства геяў і лесбіянак дыскрэдытуе, як і ўвесь дэмакратычны і нацыянальны рух, а вось тое, што лідары галоўнай партнёрскай арганізацыі БХД - Хрысціянска-дэмакратычная партыя Нямеччыны сярод сваіх лідараў мае шеяў і лесбіянак, то гэта ніяк не дыскрэдытуе названую партыю, ні хрысціянска-дэмакратычны сусветны рух наогул. Я б яшчэ зразумела, каб нашыя маралісты з усімі геямі змагаліся і іхнай прапагандай, ды не - беларускія геі гэта распуста, а вось загранічныя партнёры - лепшыя сябры, з якімі "не спадзявайцеся, што БХД пасварыцца", як у часе ан-лайн канферэнцыі заявіў Віталь Рымашэўскі. |
|
|
| Акустычны канцэрт "Купала/Караткевіч" |
[Dec. 16th, 2009|05:26 pm] |
 24 снежня (чацьвер) а 19-й гадзіне Дзяржаўны лiтаратурны музей iмя Янкi Купалы
Акустычны канцэрт "Купала/Караткевіч" Сьпяваюць: Раман Яраш, Андрэй Касцень
Прагучаць песьні на вершы Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча, а таксама калядныя песьнi i ўласныя творы выступоўцаў. Кошт квiткоў – 5тыс. Тэлефоны для даведак: 8 017 227-78-66, 8 029 371-51-95 |
|
|
| Дзяўчына Дубскага: Я вельмі удзячна салідарным |
[Dec. 16th, 2009|03:36 pm] |

З таго часу, калі Арцёма перавялі ў Магілёў, да мяне нарэшце даходзяць усе ягоныя допісы, хоць раней я атрымлівала роўна чацвёртую частку. Зразумела, нічога пра умовы утрымання ён мне не піша – думаю, лісты, дзе пра гэта было напісана, як раз і не даходзілі да мяне. Піша у асноўным пра сябе, пра здароўе, якое, дарэчы, не такое ўжо добрае. Пра галадоўку пісаў... |
|
|
| Сп. Стэфан Эрыксан пра гамафобію й гамафілію |
[Dec. 16th, 2009|03:33 pm] |
|
Імя:: Aleg Горад:: Менск 10.12.2009 20:38 «…Апошні ліст Аляксандра Стральцова-Карвацкага наводзіць на страшныя думкі аб тым, што калі не дай Бог такія ачарствелыя і неталерантныя людзі прыйдуць да ўлады, то як мінімум 100 тысячаў людзей у Беларусі будуць закрануты рэпрэсыямі гамафобных партагеносэ. Як вы можаце гэта пракамэнтаваць?» Стэфан Эрыксан: «Я знаёмы з некаторымі выказваньнямі падобнага кшталту і лічу, што яны не павінны мець месца ў цывілізаваным дэмакратычным грамадзтве. Мяркую, што гэта выказваньне не з’яўляецца афіцыйнай пазыцыяй партыі, а проста выражае асабістыя думкі пэўных людзей. Калі чалавек выступае за дэмакратычныя каштоўнасьці, ён не павінен забывацца ў тым ліку і на права людзей на асабістае жыцьцё». Імя:: Свабодны Горад:: Менск 11.12.2009 07:14 «Як Вы ставіцеся да таго, што на травень у Менску запланавана правядзенне гей-прайда?» Стэфан Эрыксан: «Зыходзячы з майго адказу Алегу з Менску, Вы зможаце зрабіць выснову пра тое, што я стаўлюся да гэтага спакойна. У Стакгольме штогод праводзяцца падобныя мерапрыемствы, і хачу вам сказаць, што ў іх прымае ўдзел амаль што ўвесь горад. Гэта сапраўдны карнавал для ўсіх людзей, нягледзячы на іх сэксуальную арыентацыю». Імя:: Wojsza Miławid 15.12.2009 16:56 «Herr Ambassadör, як Вы ставіцеся да права тутэйшага чалавека абмежаваць актыўнасьць тых, хто, прыкрываючыся нібыта правамі чалавека й эўрапейскімі каштоўнасьцямі, сумніўнымі «навуковымі» зьвесткамі, жадае пашырыць і ўкараніць у культуры й жыцьці нашага люду й нашчадкаў нашых парасткі і джунґлі распусты — хоць гома-, хоць гетэрасэксуальнай? Як ставіцеся да права нашага чалавека ня бачыць у сваім горадзе вясёлкавы сьцяг і «законныя» публічныя пацалункі-мілаванкі аднаполых асобаў? Навошта паганіць сьвятыя месцы (Царква) і абрады (Вянчаньне)? Навошта гадаваць вычварэнцамі прыёмных дзяцей? Дзякую. Vara frisk! God Jul och Gott Nytt År!» Стэфан Эрыксан: «Паважаны спадар, здаецца, што я ўжо не ў першы раз даю адказ па гэтай тэме. Лічу, што чалавек мае права на прыватнае жыццё і абмяжоўваць гэта права ніхто не мусіць, пакуль гэта не перашкаджае жыць іншым. Я таксама віншую вас з Калядамі і Новым годам і зычу трошкі большай талерантнасці ў новым годзе да людзей і іх прыватнага жыцця». Дзякую, Herr Ambassadör! Заўважу хіба, «прыватнае жыцьцё» тых людзей выйшла за межы прыватнага роўна тады, як тутака зьявіўся і стаўся на шлях публічнасьці й пашырэньня ЛҐБТ-актывізм і актывізм на ягоную падтрымку й папулярызацыю. Tack för ditt svar! |
|
|
| Народное единство - есть ли оно? |
[Dec. 16th, 2009|10:00 am] |
Поучаствовав вчера в одной дискуссии (см. на пару постов ниже) я , как мне кажется, нашел точку соприкосновения интересов всех жителей нашей любимой Синеокой. Все мы, оппы и застабилы, палешукі і ліцьвіны, а так-же чинуши, бомжы, физики и лирики хотим на всех языках называть наш "хрыштальный сасут" только: "БЕЛАРУСЬ" и никак иначе. Любой турист из Керосиновой Империи, который осмелится по своей глупости и малообразованности добавлять к этому названию свои нелепые суффиксы и окончания, будет нами немедленно и жестоко растоптан и побит камнями...э...комментами! Ну чтож, уже хорошо! Хоть в чём-то есть консенсус. Значит надежда на суверенную и европейскую Беларусь скорее жива, чем мертва! |
|
|
| Новы Час, 46 на Камунікат.org |
[Dec. 16th, 2009|06:54 am] |
Новы Час46 Войцэх Бародзіч-Смаліньскі: За санкцыямі супраць Беларусі стаяць не толькі пытанні правоў чалавека. Польшча была адным з ініцыятараў актывізацыі стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Цяперашні кіраўнік еўрапейскага парламента Ежы Бузэк перыядычна звяртаецца да тэмы супрацоўніцтва з Беларуссю, пытанняў унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Пра прагматычныя разлікі і ідэалістычныя чаканні ад дыялогу Беларусі і Еўрапейскага саюза разважае супрацоўнік польскага Цэнтра міжнародных адносін, кіраўнік усходняй праграмы Войцэх Бародзіч-Смаліньскі. — Больш за паўгода ў Беларусі назіраецца пазітыўнейшае стаўленне да Еўрапейскага саюза і да актыўнасці, звязанай з ЕС. Гэта, канешне, радуе. Калі чалавек прыязджае ў Беларусь, то на першы погляд падаецца, нібыта тут усё добра і падстаў для санкцый быццам бы няма. Каб зразумець, што адбываецца ў краіне і якія праблемы маюць людзі, трэба пажыць, паназіраць за ўсім. На жаль, большасць чыноўнікаў ЕС такой магчымасці не мае. Яны сустракаюцца толькі з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, апазіцыі, часам НДА. Болей... |
|
|
| Паліталёгія на Камунікат.org |
[Dec. 15th, 2009|12:20 pm] |
ПаліталёгіяАсноўны курс Кніга перакладзена з нямецкае мовы і зьяўляецца акумуляцыяй досьведу нямецкай паліталёгіі з часу яе другога нараджэньня ў Федэратыўнай Рэспубліцы пасьля Другой сусьветнай вайны. Адметнасьць кнігі – яе ўнутраная дыскусійнасьць. У якасьцi тэмаў бяруцца вялiкiя палiтычныя пытаньнi сучаснасьцi, каб тым самым увесьцi ў дыскусіі дысцыплiны, якія часам ідуць паралельнымі шляхамі, а таксама i такiмі, што сьпярша разыходзяцца, каб пасьля зноў перакрыжавацца. Аўтары не баяцца крытычнасьці i заангажаванасьці ў разглядзе цэнтральных праблемаў i асаблiвасьцяў пастаноўкi пытаньняў у палiталёгii. Часам у гэтым ёсьць пэўная рызыка, бо паліталёгія сама генэруе свае прадметы i праблемы пры дапамозе ўласных навуковых мэтадаў.Вось тэматычныя блёкі, у межах якіх адбываеца палеміка: “Палітычная культура і палітычныя ідэі”, “Эканоміка і палітыка”, “Міжнародная палітыка”, “Грамадзтва і ўлада”, “Нутраная палітыка”. Пасьля амаль кожнага разьдзелу чытач можа знайсьцi ёмiстыя сьпiсы лiтаратурных крыніц, у якіх узьнятае пытаньне разглядаецца глыбей. У той жа час кожны разьдзел уяўляе сабой закончаны твор, якi павiнен дапамагчы зацікаўленаму чытачу сфармаваць паглыбленае разуменьне палiтычных праграмаў і паняцьцяў. Болей... |
|
|
| В.Новодворская о белорусской оппозиции |
[Dec. 15th, 2009|11:55 am] |
Валерия Ильинична, здравствуйте! Возможно ли изменение ситуации в Беларуси? Сможет ли когда-нибудь тамошняя оппозиция консолидироваться, как украинская в 2004? Спасибо. С уважением, Дмитрий ОТВЕТ
"Не похоже. Здесь нет таких выраженных западенцев, которые бы уже целиком и полностью приняли нормы западного образа жизни, как в Украине. Украину вытянул запад. В Белоруссии эти силы минимизированы и оппозиция там достаточно слабая, очень расколотая, и не похоже чтобы пока они на это потянули. Сами видите: кому удалось бы в Украине отменить национальный желто-блакитный флаг, кому удалось бы в Украине изменить национальный гимн, кому удалось бы запретить людям говорить на украинском языке. Кому удалось бы стать президентом с лукашенковской риторикой насчет возврата к Советскому Союзу. Там это не произошло именно в силу другого состояния гражданского общества." |
|
|
| Анонс Праздничного Аукциона |
[Dec. 14th, 2009|08:52 pm] |
С 22 декабря по 12 января волонтерская группа «КОЛАС» в сотрудничестве с РМ «БКО Каритас» проведёт аукцион в рамках Рождественской благотоврительной акции www.ay.by. На нём будут выставлены поделки инвалидов психоневрологических интернатов, центров дневного пребывания детей-инвалидов, работы Павла Ращинского - ребенка-инвалида, рисующего ногами, а так же лоты наших друзей-волонтеров.
Все средства, собранные на аукционе, будут направлены на покупку новогодних подарков воспитанникам ГУ «Червенский дом-интернат для взрослых с особенностями психофизического развития» д. Язовки, ГУ «Столбцовский психоневрологический дом-интернат» д. Куль, ГУО «Станьковская общеобразовательная школа-интернат для детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей» д. Станьково и Павлу Ращинскому.
Подробности здесь .
Участвуйте сами и расскажите друзьям!!! |
|
|
| Бьём татар - это нормально, а Москву - не тронь? |
[Dec. 14th, 2009|04:19 pm] |
|
Правароніў нядаўні артыкул у Белгазэце :) Дмитрий РАСТАЕВ «Бьём татар - это нормально, а Москву - не тронь?» «Перепись населения, о необходимости которой говорили так долго, - тьфу-тьфу! - финишировала. Если что-то и придавало ей драйв, то только дискуссии, запрудившие в эти недели Байнет. Рассуждая о том, как правильнее отвечать на вопрос о национальной принадлежности, изрядная доля пользователей склонялась к мысли, что жителям РБ следует называться не белорусами, а литвинами. Иначе говоря, почувствовать себя наследниками Великого княжества Литовского, гремевшего некогда на всю Европу, но растворившегося в жарких объятиях соседей… Предводитель бобруйского рыцарского клуба «Газдава» Гордей Щербич, как и его соратники, считает себя литвином, вспоминает рассказ своего знакомого, путешествовавшего в 1950-х гг. по Полесью: «Когда они заходили в деревни и разговаривали с местными стариками, те возмущались: «А что это вы нас белорусами кличете? Нас так русские солдаты называли, а мы - литвины». Сегодня называть себя литвинами готовы те в основном, кто плотно интересуется историей, причем не по школьным учебникам. А жители деревень хоть и помнили дольше других о своем литвинстве, постепенно отошли от этого. Выезжая на фестивали и реконструкции, мы неизменно представляемся литвинами. Нас понимают и в России. Для людей, изучающих историю, нормально мыслящих, в слове «литвин» нет ничего нового и необычного. Они, конечно, могут иметь свое эмоциональное отношение к тем или иным событиям, свой взгляд на какие-то исторические вехи, но при этом четко понимают: Великое княжество Литовское нельзя выключать из истории. Переписчик пришел, когда меня дома не было, и все записал со слов моей мамы. Я у нее спрашиваю, а какую национальность ты мне записала? А никакой, отвечает. Я удивился: как это никакой? А вот так. У меня, говорит, про национальность ничего и не спрашивали. Так что, наверное, много будет у нас белорусов»…
Абмеркаваньне артыкулу: http://belgazeta.by/forum/?num=20091026.42&sp=06&mode=&fid=5192&showpage=true&dp=&page=1 |
|
|
| В ИНТЕРЕСАХ ПРАВДЫ? |
[Dec. 14th, 2009|10:34 am] |
|
«Первым вернулся Берлага. Он присел на корточки, вынул из кармана брюк носовой платок и, вытирая лицо, сказал: - Сознался наш Скумбриевич. Очной ставки не выдержал. - Выдал, гадюка? - добродушно спросил Шура. И, отняв от губ окурок большим и указательным пальцами, щелкнул языком. При этом из его рта вылетел плевок, быстрый и длинный, как торпеда. Прыгая на одной ноге и нацеливаясь другой ногой в штанину, Берлага туманно пояснил: - Я это сделал не в интересах истины, а в интересах правды».
(И.Ильф Е.Петров «Золотой телёнок») Я никогда не прибегал к эпиграфам, и понимаю, что тема, о которой дальше пойдет речь вряд ли располагает к проявлениям сарказма и иронии. Но ситуация с уголовным делом в отношении Николая Автуховича, Юрия Леонова и Владимира Осипенко по обвинению их в «терроризме» становится настолько абсурдной, что поневоле на ум приходят сцены из классической литературы. Проблемы этого уголовного дела, возникшего в угоду внезапно прорезавшимся следовательским амбициям бывшего министра МВД Беларуси В.Наумова, уже давно перестали быть проблемами чисто следственного характера и стали головной болью всей властной структуры государства. То, что по замыслу Наумова должно было увековечить его «славное имя» в истории белорусской криминалистики, на деле переросло в очередной скандал, вышедший из узких лабиринтов следственных коридоров уже на международный уровень.
Бог не сподобил меня мыслить министерскими категориями, но в следственной и оперативной работе, я в своё время разбирался неплохо. Невзирая на неоднократные просьбы дать оценку следственному процессу по делу Н.Автуховича (пусть простят меня Ю.Леонов и В.Осипенко, но для краткости я буду в дальнейшем использовать только его имя), я долгое время воздерживался от комментариев. Причиной этому было отсутствие надлежащей информации, без наличия которой было очень сложно прийти к каким – либо определенным выводам.
( Read more... )
kompromatby.com/2009/09/16/v-interesakh-pravdy.html |
|
|
| by_newmedia |
[Dec. 13th, 2009|10:31 pm] |
Новы Час, Новыя Людзі, Новыя Мэдыі!
Мы былі статычнымі, а павінны стаць гібкімі й мабільнымі.
Колькасьць інфармацыі імкліва павялічваецца. Як удала рэагаваць на выклікі часу, як справіцца з канвэргенцыяй СМІ, выбіраць інфармацыю і выкарыстаць перавагі апэратыўнасьці, інтэрактыўнасьці ды індывідуалізацыі?
Адказы на ўсе гэтыя пытаньні й ня толькі вы можаце знайсьці на прасторах гэтай суполкі. by_newmedia – гэта месца для людзей, якія цікавяцца Новымі Мэдыямі і маюць патрэбу асэнсаваньня, рэфлексыі й рэакцыі на зьмены й выклікі, якія нясе з сабой Новы Час.

Зазвычай да “абшару кампэтэнцыў” Новых Мэдыяў залічваюць сацыяльныя сеткі ды блёгі, мультымэдыя прадукты, інтэрактыўныя творы мастацтва, кампутарную анімацыю, лічбавае кіно, віртуальную рэальнасьць ды інтэрфэйсы тыпу “чалавек-кампутар”.
Цэнтральнае месца ў інфармацыйнай прасторы Новых Мэдыяў займае канцэпцыя стварэньня ідэальнай камунікатыўнай сістэмы (інфармацыйнай супэрмагістралі), у якой адбываецца інтэграцыя гуку, відэа й тэкставых дадзеных з магчымасьцю выкарыстаньня інтэрактыву й гіганцкіх электронных бібліятэкаў. Пры чым разьвіцьцё гэтай канцэпцыі суправаджаецца такімі постіндустрыальнымі зьменамі як узаемадапаўненьне навейшых тэхналягічных дасягненьняў, агульная лібералізацыя сацыяльных адносінаў, глябалізацыя рынкаў й рост сэктара паслугаў, але разам з тым адзіноцтва й згубленасьць у Інтэрнэце, вымушанае атаясамленьне сябе з дробнай часьцінкай сусьвету ; узрастаючая празмернасьць інфармацыі й немагчымасьць яе засваеньня.
Разам з распаўсюдам новых мэдыяў адбываецца “рэвалюцыя сьвядомасьці”, якая неверагодна хутка адкрыла магчымасьць камунікацыі “многіх з многімі” ды зрабіла ўнівэрсальны доступ у глябальную сетку натуральнай часткай нашага жыцьця. Аднак дасканалыя кампутаровыя тэхналёгіі й тэлекамунікацыі адкрываюць у той жа час новыя магчымасьці для татальнага кантролю над грамацтва, нарошчваюць нашую няпэўнасьць, пагражаюць дэзарганізацыяй й канфліктам каштоўнасьцяў.
Мэта by_newmedia - каб Новыя Мэдыі спрыялі ўзбагачэньню культурнага досьведу людзей, а ня сталі інструмэнтам татальнага кантролю над грамацтвам і шляхам да ўсталяваньня дыктатураў. Адкрытае сяброўства, свабодны удзел, мадэрацыя допісаў. Запрашаем :)
Фота Fredcavazza |
|
|
| Народная Воля, 193-194 на Камунікат.org |
[Dec. 13th, 2009|10:19 pm] |
Народная Воля193-194 Бюджэт страху. У краіне зноў настаў час дзяліць грошы. Праект бюджету на 2010 год прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. Прычым прыняты, заўважце, аднагалосна. Які яшчэ парламент у свеце можа пахваліцца такім адзінадумствам?! На што ж не пашкадавалі грошай беларускія дэпутаты, якія падчас выбараў, як адзін, абяцалі, што будуць пячыся выключна пра народ? "Сілавыя" прыярытэты бюджэту відавочныя. Згодна з праектам, які ўжо трапіў у СМІ, утрыманне Міністэрства абароны абыдзецца дзяржаве значна даражэй, чым сістэма адукацыі альбо ўсе бальніцы і паліклінікі разам узятыя. На ўнутраныя войскі — тыя самыя, што займаюцца разгонам дэмакратычных акцый, — грошай выдзяляецца амаль у два разы болей, чым на будаўніцтва жылля для малазабяспечаных і ўсю жыллёва-камунальную гаспадарку. Толькі на Службу бяспекі прэзідэнта плануецца выдзяляць больш за 10 мільёнаў долараў! І гэта пры тым, што ні фінансавай увагай, ні паўнамоцтвамі не абдзелены ні КДБ, ні МУС. Дык ці не занадта дорага мы плацім сілавікам у мірны час? Што, вайна на парозе? А калі нехта з высокіх чыноўнікаў адчувае сябе ў небяспецы, то чаму на яго ахоўванне трэба траціць народныя грошы? Болей... |
|
|
| Belarus Headlines, 48 на Камунікат.org |
[Dec. 13th, 2009|08:37 pm] |
Belarus Headlines48 EU Policy: Sharing Knowledge with Belarus. Fourth Visit of Belarusian Experts to Brussels. On the invitation of the Office for a Democratic Belarus in Brussels, Belgium and the Foundation for Legal Technologies Development (Ukraine), a group of Belarusian experts on Education and Research visited Brussels on November 23-27, 2009. The Belarusian delegation, which included representatives from government institutions, research group, took part in a training course “EU Education and Research Policy: Sharing Knowledge with Belarus”. Within the framework of the course, the Belarusian delegates had a chance to get acquainted with the work of the EU Institutions and meet with key experts from the Council of the EU, and the European Commission, working on the region and education policy. They also visited Ghent University, where senior members of the International Relations Office and Administrative Management team gave an overview on cooperation programmes and the functioning of University and reform processes. Болей... |
|
|
| "Свободный театр". Fortinbras. Запись на собеседование продлена до 17 декабря |
[Dec. 13th, 2009|06:40 pm] |
Театральная лаборатория Fortinbras при белорусском «Свободном театре» объявляет дополнительный набор студентов
Занятия проходят по следующим дисциплинам: актерское мастерство, сценическая речь, драматургия, хореография, вокал, театральный менеджмент, маркетинг, пилатес, бокс.
Театральная лаборатория Fortinbras не вручает сертификатов, дипломов или свидетельств о прохождении обучения. Белорусский «Свободный театр» заинтересован только в подготовке кадров для работы в собственном коллективе.
Преподавание ведут как руководители «Свободного театра» Наталья Коляда, Николай Халезин и Владимир Щербань, так и приглашенные белорусские и зарубежные специалисты. На сегодняшний день в театральной лаборатории Fortinbras провели курс обучения: профессор Андрей Коляда профессор New-York University Кэтрин Корэй декан факультета драматургии Brown University Эрик Эн режиссер лондонского театра Royal Court Линдсей Тернер драматург театра Royal Court Лора Уэйд руководители Цюрихского драматургического центра Эрик Роппель и Стефан Альтофер ведущий специалист Римского университета Андреа Пигинелли
Обучение бесплатное. Начало занятий с 2 января 2009. Занятия проходят 6 раз в неделю в вечернее время. Во время работы над спектаклями – 7 раз в неделю.
Собеседования с соискателями будут проходить на протяжении нескольких дней, начиная с 15 декабря 2009.
Соискателю необходимо:
до 17 декабря на адрес khalezin@gmail.com прислать биографическую справку о себе (фамилия, имя, отчество, профессиональная деятельность, образование, знание иностранных языков, увлечения, умения, семейное положение...);
до 17 декабря на адрес khalezin@gmail.com прислать эссе на тему «Что мне нравится и чего я не переношу в театре» (около 1 страницы печатного текста);
до 17 декабря на адрес khalezin@gmail.com прислать личную фотографию (не более 3 шт.) – формата jpg., размером не более 1000 px по большей стороне;
подробно ознакомиться с содержанием новостной ленты сайта www.dramaturg.org.
«Свободный театр» не несет ответственности за действия белорусских властей, направленные против людей, сотрудничающих с театром. |
|
|
| by_newmedia |
[Dec. 13th, 2009|05:31 am] |
Новы Час, Новыя Людзі, Новыя Мэдыі!
Мы былі статычнымі, а павінны стаць гібкімі й мабільнымі.
Колькасьць інфармацыі імкліва павялічваецца. Як удала рэагаваць на выклікі часу, як справіцца з канвэргенцыяй СМІ, выбіраць інфармацыю і выкарыстаць перавагі апэратыўнасьці, інтэрактыўнасьці ды індывідуалізацыі?
Адказы на ўсе гэтыя пытаньні й ня толькі вы можаце знайсьці на прасторах гэтай суполкі. by_newmedia – гэта месца для людзей, якія цікавяцца Новымі Мэдыямі і маюць патрэбу асэнсаваньня, рэфлексыі й рэакцыі на зьмены й выклікі, якія нясе з сабой Новы Час.

Зазвычай да “абшару кампэтэнцыў” Новых Мэдыяў залічваюць сацыяльныя сеткі ды блёгі, мультымэдыя прадукты, інтэрактыўныя творы мастацтва, кампутарную анімацыю, лічбавае кіно, віртуальную рэальнасьць ды інтэрфэйсы тыпу “чалавек-кампутар”.
Цэнтральнае месца ў інфармацыйнай прасторы Новых Мэдыяў займае канцэпцыя стварэньня ідэальнай камунікатыўнай сістэмы (інфармацыйнай супэрмагістралі), у якой адбываецца інтэграцыя гуку, відэа й тэкставых дадзеных з магчымасьцю выкарыстаньня інтэрактыву й гіганцкіх электронных бібліятэкаў. Пры чым разьвіцьцё гэтай канцэпцыі суправаджаецца такімі постіндустрыальнымі зьменамі як узаемадапаўненьне навейшых тэхналягічных дасягненьняў, агульная лібералізацыя сацыяльных адносінаў, глябалізацыя рынкаў й рост сэктара паслугаў, але разам з тым адзіноцтва й згубленасьць у Інтэрнэце, вымушанае атаясамленьне сябе з дробнай часьцінкай сусьвету ; узрастаючая празмернасьць інфармацыі й немагчымасьць яе засваеньня.
Разам з распаўсюдам новых мэдыяў адбываецца “рэвалюцыя сьвядомасьці”, якая неверагодна хутка адкрыла магчымасьць камунікацыі “многіх з многімі” ды зрабіла ўнівэрсальны доступ у глябальную сетку натуральнай часткай нашага жыцьця. Аднак дасканалыя кампутаровыя тэхналёгіі й тэлекамунікацыі адкрываюць у той жа час новыя магчымасьці для татальнага кантролю над грамацтва, нарошчваюць нашую няпэўнасьць, пагражаюць дэзарганізацыяй й канфліктам каштоўнасьцяў.
Мэта by_newmedia - каб Новыя Мэдыі спрыялі ўзбагачэньню культурнага досьведу людзей, а ня сталі інструмэнтам татальнага кантролю над грамацтвам і шляхам да ўсталяваньня дыктатураў. Адкрытае сяброўства, свабодны удзел, мадэрацыя допісаў. Запрашаем :)
Выява Fredcavazza |
|
|
| Выкрадальнікаў людзей - у Гаагу! |
[Dec. 12th, 2009|12:38 am] |
Сябры!
16 чысла кожнага месяца, у Дзень Салідарнасці, мы праводзілі акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, узгадвалі зніклых палітыкаў і ўсіх людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў у нашай краіне. Гэта праблема застаецца актуальнай і зараз. У турме па надуманым абвінавачванні знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Арцём Дубскі. Да гэтага часу не праведзенае незалежнае расследванне знікненняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. Працягваюцца рэпрэсіі супраць актывістаў апазіцыі.
На жаль, мы бачым, што замест гэтак званай “лібералізацыі”, рэжым перайшоў да больш нахабнага ціску на незалежнае грамадства. Бандыцкія выкраданні людзей, якія адбываліся апошнім часам – сведчанне таго, што спецслужбы Беларусі удасканальваюць і ўзмацняюць свае рэпрэсіі. Відавочна, што ў мэтах самазахавання беларускі рэжым не спыніцца ні перад чым.
Калі зараз не будзе адпаведнай рэакцыі праваахоўных органаў, праваабаронцаў, міжнароднай супольнасці і, у першую чаргу, беларускага грамадства, тыя, хто стаіць за выкраданнямі людзей, застануцца ўпэўненымі ў сваёй беспакаранасці.
Сёння нам як ніколі неабходна праявіць цвёрдасць і рашучасць у адстойванні сваіх прынцыпаў! Еднасць у абароне людзей, каторыя змагаючыся за свабоду і справядлівасць церпяць пераслед. Нам неабходная салідарнасць – тая адзіная сіла, якая можа спыніць беззаконне і злачынства на нашай зямлі!
Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей выйсці 16 снежня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу на традыцыйную акцыю салідарнасці пад лозунгамі: “Не – палітычным выкраданням!” і “Выкрадальнікаў людзей – у Гаагу!”
Наста Палажанка, “Малады Фронт” Яўген Афнагель, “Еўрапейская Беларусь” Зміцер Дашкевіч, “Малады Фронт” Уладзімер Лемеш, “Еўрапейская Беларусь” |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|